BE RU EN

Вывяржэнне вулкана выклікала масавую эвакуацыю ў Перу (Відэа)

  • 18.04.2014, 9:46

Вулкан Убінас выкідвае аблокі попелу і таксічныя газы.

Густыя аблокі попелу і таксічныя газы з кратэра падымаюцца на вышыню да чатырох кіламетраў.

Улады абвясцілі эвакуацыю людзей, якія жывуць у небяспечнай блізкасці да вулкана. Чакаецца, што працэс перасялення жыхароў у бяспечныя раёны зойме не больш за тры дні, перадае BВС.

З-за нарастаючай актыўнасці Убінаса перуанскі ўрад абвясціў надзвычайнае становішча ў раёнах, размешчаных вакол вулкана.

На мінулым тыдні жыхарам пасёлкаў раздалі ахоўныя маскі і накіравалі туды дадатковыя брыгады медыкаў, каб яны кантралявалі стан здароўя насельніцтва і наяўнасць чыстай пітной вады. Аднак гэтых мер аказалася недастаткова.

Апошнія навіны