BE RU EN

ІТАР-ТАСС не заўважыла Украіну на перамовах у Жэневе

  • 17.04.2014, 20:41

Расейскае агенцтва зноў трапілася на хлусні.

ІТАР-ТАСС распаўсюдзіла непраўдзівую інфармацыю аб тым, што ўкраінскай дэлегацыі няма на перамовах у Жэневе. Пра гэта ў сваім Твітэры паведамляе міністэрства замежных спраў Украіны.

«Украінская дэлегацыя актыўна бярэ ўдзел у перамовах у Жэневе. Расейскае агенцтва ІТАР-ТАС дае непраўдзівую інфармацыю, грунтуючыся на сумнеўных крыніцах», - заявілі дыпламаты.

Раней агенцтва паведаміла, што кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў Расеі, ЕЗ і ЗША апрацоўваюць дакумент паводле выхаду з украінскага крызісу, але сустрэча адбываецца без украінскай стараны.

Апошнія навіны