BE RU EN

Лаўроў заявіў аб амністыі для тэрарыстаў ва Украіне

  • 17.04.2014, 20:20

Кіраўнік МЗС Расеі паведаміў пра першыя вынікі перамоваў у Жэневе.

У выніку сустрэчы Украіны, ЕЗ, ЗША іРасеі быў дасягнуты шэраг дамоўленасцяў, у прыватнасці, аб вызваленні захопленых будынкаў ва Украіне і амністыі для ўдзельнікаў беспарадкаў. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі.

«Мы прынялі дакумент, гэта «Жэнеўская заява» ад 17 красавіка. Пагадзіліся з неабходнасцю прыняць першапачатковыя крокі ў дээскалацыі напружанасці, аднаўленні бяспекі для ўсіх грамадзян Украіны», - паведаміў ён.

«Дамовіліся, што ўсе стораны павінны ўстрымлівацца ад гвалту, ад ўсякага запалохвання, ад правакацыйных дзеянняў. І мы рашуча асудзілі і адкінулі ўсякія праявы экстрэмізму, расізму, рэлігійнай нецярпімасці, уключаючы антысемітызм», - дадаў міністр.

«Сярод крокаў, якія мы заклікаем ажыццявіць, наступныя: усе незаконныя ўзброеныя фарміравання павінны быць раззброеныя, усе незаконна занятыя будынкі павінны быць вернутыя легітымным уладальнікам. Усе акупаваныя вуліцы, плошчы і іншыя публічныя месцы ва ўсіх гарадах Украіны павінны быць вызваленыя», - распавёў Лаўроў.

«Павінна быць ажыццёўлена амністыя ўсіх пратэстуючых. За выключэннем тых, хто здзейсніў цяжкія злачынствы», - адзначыў ён.

«Для рэалізацыі ўсіх мер у комплексе мы заклікаем спецыяльную маніторынгавую місію АБСЕ, якая працуе ва Украіне ўжо, у адпаведнасці з яе мандатам, які дазваляе ёй развязваць розныя сітуацыі, здымаць напружанасць паміж канфліктуючымі старанамі ва Украіне», - дадаў дыпламат.

«Мы заклікаем гэтую місію адыгрываць ролю лідара ў тым, каб аказваць садзейнічанне самім украінцам і ўладам у Кіеве і мясцовым суполкам рэгіёнаў рэалізоўваць згаданыя вышэй меры ў дээскалацыі сітуацыі. Мы будзем падтрымліваць працу гэтай місіі ў наладжванні дыялогу паміж старанамі», - паведаміў Лаўроў.

Апошнія навіны