BE RU EN

Сустрэча адносна Украіны ў Жэневе доўжыцца ўжо сёмую гадзіну

  • 17.04.2014, 18:39

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Украіны, Расеі, ЗША і Еўразвяза за зачыненымі дзвярыма абмяркоўваюць шляхі выхаду з крызісу.

Перамовы доўжацца ўжо сёмую гадзіну замест планаваных двух.

Паводле стану на 17:30 па менскім часе сустрэча ў Жэневе дзяржсакратара ЗША Джона Кэры, кіраўніка дыпламатыі ЕЗ Кэтрын Эштан і кіраўнікоў МЗС Украіны і Расеі Андрэя Дзешчыцы і Сяргея Лаўрова ўсё яшчэ не скончылася.

Кансультацыі ў фармаце кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў пачаліся а 12:00 паводле менскага часу. Першапачаткова планавалася, што абмеркаванне крызісу ва Украіне прадоўжыцца блізу дзвюх гадзін, пасля чаго пяройдзе ў рэжым працоўнага ланча.

Фота: censor.net.ua
Фота: censor.net.ua
Фота: censor.net.ua
Фота: censor.net.ua
Фота: censor.net.ua
Фота: censor.net.ua

Апошнія навіны