BE RU EN

У Стаханаве жонкі міліцыянтаў сталі жывым шчытом, каб абараніць райаддзел ад штурму

  • 17.04.2014, 18:20

Да стаханаўскага ўчастку міліцыі прыбылі амаль 20 чалавек з Луганску, а жонкі міліцыянтаў сабой закрылі ўваход у раённы аддзел.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў сведка з месца падзей.

«Прыехалі амаль 20 чалавек з Луганскай СБУ, у тым ліку Каракін. Людзі пераважна ў грамадзянскім, ёсць некалькі людзей у камуфляжы. Але яны ўсё без зброі. Здымаць забараняюць», - сказаў суразмоўца.

«Жонкі міліцыянтаў усталі перад уваходам у гарадское ўпраўленне міліцыі», - адзначыў ён.

«Сёй-той з прысутных ля будынка мужчын у стане алкагольнага ап'янення», - дадаў ён.

Са слоў суразмоўцы, паблізу ўчастка таксама знаходзяцца некалькі дэпутатаў гарадской рады і стараюцца супакоіць людзей.

Раней паведамлялася, што сепаратысты сабраліся ля будынка гарадскога ўпраўлення міліцыі і хацелі яго штурмаваць.

Апошнія навіны