BE RU EN

Сірыйская армія ўжыла хімічную зброю пад Дамаскам

  • 17.04.2014, 15:49

Актывісты сірыйскай апазіцыі апублікавалі відэаматэрыялы, якія сведчаць пра магчымае прымяненне атрутнага газу.

Па дадзеных актывістаў, урадавыя сілы зноў выкарыстоўвалі хлор у прыгарадзе Дамаска. На відэа лекары спрабуюць аказаць дапамогу чатыром маладым людзям з сімптомамі, якія сведчаць пра атручэнне хлорам, перадае BBC.

Чатыры дні таму паведамлялася пра новы выпадак ужывання атрутнага газу ў правінцыі Хама. У жніўні мінулага года ў выніку хімічнай атакі блізу Дамаска загінулі сотні сірыйцаў.

ЗША і іншыя заходнія краіны абвінавачвалі ў гэтым урад Сірыі, што ледзь не прывяло да ваеннай інтэрвенцыі Захаду супраць рэжыму Башара Асада.

Тады пад пагрозай амерыканскіх санкцый Дамаск даў згоду на адмову ад хімічнай зброі і яе поўнае знішчэнне.

Апошнія навіны