BE RU EN

Тытунёвы кантрабандыст па разгубленасці пакінуў у тайніку пашпарт

  • 17.04.2014, 15:29

Кур'ёзны выпадак адбыўся на беларуска-літоўскай мяжы.

Пра гэта распавялі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Смаргонскія памежнікі выявілі ўвечары 16 красавіка на беларуска-літоўскай мяжы схрон з 20 корабаў цыгарэт. Падрыхтаваная да перакідвання кантрабанда знаходзілася ў 350 м ад лініі мяжы. Побач з упакаванымі корабамі быў знойдзены пашпарт на імя мясцовага жыхара, які той, відаць, пакінуў на месцы "злачынства" па разгубленасці.

Пры гэтым тытунёвы кантрабандыст вельмі прадумана падышоў да візіту ў прымежжа - у пашпарце знаходзілася квітанцыя аб выплаце дзяржпошліны на права знаходжання ў памежнай зоне.

Цыгарэты канфіскаваныя, па факце выяўлення кантрабанды вядзецца праверка.

Апошнія навіны