BE RU EN

Лазніца прэзентуе фільм пра Майдан на Канскім кінафестывалі

  • 17.04.2014, 15:22

Фільм Сяргея Лазніцы «Майдан» пакажуць на 67-м Канскім кінафестывалі ў рамках праграмы «Спецыяльны паказ».

Пра гэта паведаміў праграмны дырэктар Канскага фестывалю Цьеры Фрэмо, перадае «Радыё Свабода».

«Фільм Лазніцы, зняты ў лютым-сакавіку ў Кіеве, будзе паказаны ў праграме «Спецыяльны паказ», - заявіў ён на прэс-канферэнцыі ў чацвер.

«Майдан» - дакументальны фільм рэжысёра Сяргея Лазніцы, які нарадзіўся ў Баранавічах, быў зняты ў лютым-сакавіку 2014 года ў Кіеве падчас падзей на Майдане Незалежнасці. Лазніца раней удзельнічаў у конкурсе Канскага фестывалю з фільмамі «Шчасце маё» і «У тумане» па Васілю Быкаву.

Апошнія навіны