BE RU EN

Зона свабоднага гандлю Украіны з ЕЗ запрацуе 1 лістапада

  • 17.04.2014, 15:15

Еўрапейскі Звяз гатовы запусціць Зону свабоднага гандлю з Украінай праз паўгода.

Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ ва Украіне Ян Тамбінскі на сустрэчы ўкраінскага ўрада з дзелавымі коламі, перадае УНІАН.

Паводле яго слоў, з 1 лістапада будзе працаваць зона свабоднага гандлю па тых жа прынцыпах, па якіх зараз адкрываецца для Украіны еўрапейскі рынак.

"Украінскім вытворцам дадуць магчымасць падрыхтавацца і палепшыць свае магчымасці на еўрапейскім рынку, і ўкраінскі рынак будзе паступова адкрывацца для еўрапейскіх тавараў", - сказаў Тамбінскі.

Апошнія навіны