BE RU EN

Сутыкненні на Храмавай гары ў Іерусаліме: параненыя 25 чалавек

  • 17.04.2014, 13:40

На храмавай гары ў Іерусаліме адбыліся сутыкненні палестынцаў з паліцыяй Ізраіля.

Пра гэта паведамляе ў чацвер ізраільская газета "Гаарэц", перадае "Інтэрфакс".

Сутыкненні паміж вартавымі правапарадку Ізраіля і палестынцамі пачаліся пасля таго, як ізраільцяне адкрылі браму комплексу, каб упусціць на яго тэрыторыю немусульманаў. У выніку палестынцы паспрабавалі забарыкадаваць уваход і пачалі закідваць паліцыянтаў камянямі.

Ізраільскія паліцыянты ўжылі светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі для разгону палестынскіх маніфестантаў.

Пасля таго, як сутыкнення сціхлі, некалькім групам яўрэяў удалося трапіць на тэрыторыю комплексу, аднак большасці наведвальнікаў давялося пакінуць Храмавую гару ні з чым.

Храмавая гара - узвышша ў паўднёва-усходняй частцы Старога горада ў Іерусаліме, якая з'яўляецца святым месцам і для іудаізму, і для ісламу.

Менавіта на Храмавай гары знаходзіцца трэцяе па святасці месца для мусульман мячэць Аль-Акса. У той жа час яўрэі лічаць, што менавіта на Храмавай гары будуць ратавацца прававерныя, калі з'явіцца месія. На тэрыторыі комплексу часта адбываюцца сутыкненні на рэлігійнай глебе.

Апошнія навіны