BE RU EN

СБУ затрымала 10 расейскіх дыверсантаў

  • 17.04.2014, 12:43

Служба бяспекі Украіны затрымала 10 агентаў расейскай выведкі.

Пра гэта заявіла на брыфінгу кіраўнік прэс-службы СБУ Марына Астапенка, перадае карэспандэнт РБК-Украіна.

"У нас ёсць 10 чалавек, грамадзяне Расеі... Яны знаходзяцца ў СІЗА", - заявіла Астапенка.

Паводле яе слоў, устаноўлена, што ўсе затрыманыя маюць вопыт выведнікаў.

Разам з гэтым, Астапенка адзначыла, што 16 красавіка затрыманы завербаваны расейскімі спецслужбамі грамадзянін Украіны Сяргей Ржаўскі. Затрыманы браў удзел у масавых беспарадках у Данецку. Наступным заданнем Ржаўскага павінна была стаць арганізацыя масавых беспарадкаў у горадзе Валнаваха Данецкай вобласці.

Таксама затрыманы дыверсант, грамадзянін Украіны Аляксей Белавус, які таксама браў удзел у масавых акцыях у Данецкай і Луганскай абласцях.

Акрамя гэтага, СБУ ўстанавіла асобу члена дыверсійнай групы Ігара Безлера. У цяперашні час ён аб'яўлены ў вышук.

Апошнія навіны