BE RU EN

Хуліганы збілі пенсіянераў у Менску

  • 17.04.2014, 12:39

Двое пенсіянераў, вяртаючыся з прагулкі з Цэнтральнага дзіцячага парку, выпадкова сутыкнуліся з кампаніяй падвыпілых маладых людзей, якія праходзілі міма.

Эпізод моладзь расцаніла як асабістую крыўду, неадкладна вырашыўшы паквітацца. Адзін з хлопцаў падышоў да пажылога мужчыны і нанёс яму ўдар, ад якога апошні ўпаў і стукнуўся галавой аб бардзюр. Двое іншых пачалі па чарзе наносіць удары другому пенсіянеру. Невядома, чым бы ўсё скончылася, калі б не ўмяшалася ў бойку дзяўчына, якая сваім крыкам спудзіла хуліганаў. Прымусіўшы хлопцаў рэціравацца, яна неадкладна стала аказваць першую дапамогу пацярпелым, паралельна выклікаўшы па тэлефоне хуткую медыцынскую дапамогу. З лёгкімі цялеснымі пашкоджаннямі пацярпелыя мужчыны былі дастаўлены ў бальніцу, паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.

Па дадзеным факце супрацоўнікамі Партызанскага РУУС сталіцы праводзяцца вышуковыя мерапрыемствы. Міліцыянты звяртаюцца да грамадзян па дапамогу ва ўстанаўленні асобы нападнікаў.

Апошнія навіны