BE RU EN

Луганскую вобласць ахоўваюць БТРы і сістэмы «Град»

  • 17.04.2014, 12:14

Баявы лагер размешчаны ў лясах вобласці.

Украінскія сухапутныя войскі ў Луганскай вобласці размясцілі баявы лагер: БТР, танкі і сістэмы залпавага агню «Град». Пра гэта ў чацвер, 17 красавіка, паведамляюць «Подробности».

У вобласці размясціліся прадстаўнікі 93-й механізаванай брыгады з Навамаскоўска Днепрапятроўскай вобласці. Кажуць, што прыехалі на вучэнні.

Вайскоўцы размясціліся паблізу мяжы, каб не дапусціць уварвання. Мясцовыя жыхары сустракаюць байцоў хлебам-соллю, прыносяць прадукты.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Апошнія навіны