BE RU EN

У Кіеве актывісты пікетуюць расейскую АЗС

  • 17.04.2014, 12:13

У Кіеве ў чацвер, 17 красавіка, актывісты перакрылі ўезд на АЗС, якая належыць Цюменскай нафтавай кампаніі.

Як паведамляе kp.ua, акцыя пратэсту супраць расейскіх АЗС праходзіць у раёне станцыі метро "Лыбідская".

"Мы заклікаем кіеўскіх кіроўцаў не запраўляцца на запраўках, дзе прадаюць расейскі бензін, не падтрымліваць эканоміку Расеі", - заявілі пратэстоўцы.

Падобныя акцыі плануюцца на ўсіх запраўках, якія гандлююць расейскім палівам.

Апошнія навіны