BE RU EN

Жыхары Данбаса абясшкодзілі васьмярых дыверсантаў

  • 17.04.2014, 11:48

У Данецкай вобласці пры падтрымцы мясцовага насельніцтва было выяўлена восем дыверсантаў.

У іх знайшлі зброю, паведамляюць «Киевские ведомости» са спасылкай на крыніцы ў вобласці.

Жыхары, з дапамогай якіх былі выяўленыя сепаратысты, звярнуліся да кіраўніцтва Днепрапятроўскай вобласці. Яны ў хуткім часе атрымаюць сваё абяцанае ўзнагароджанне. Крыніца паведамляе, што гэта толькі пачатак і што многія з насельніцтва гатовыя такім чынам узбагаціцца, так як гэта лёгкія грошы і гэтыя дзеянні накіраваныя не супраць дзяржавы, а на абарону яе. У самым праваахоўным ведамстве гэтую інфармацыю адмовіліся каментаваць.

Нагадаем, на днях губернатар Днепрапятроўскай вобласці Ігар Каламойскі прызначыў узнагароду - па 10 тысяч даляраў за кожнага расейскага дыверсанта.

Апошнія навіны