BE RU EN

Фотафакт: у Днепрапятроўску даюць $10 тысяч за расейскага баевіка

  • 17.04.2014, 11:04

У Днепрапятроўску жыхарам прапануюць нядрэнна зарабіць.

Пра гэта сведчаць улёткі і банеры, якія развесілі па горадзе.

Так, актывісты ў сетцы распаўсюджваюць улёткі, у якіх паказваюць на якую машыну можна зарабіць, калі здаць "зялёных чалавечкаў".

Акрамя таго, "Прыватбанк" размясціў сацыяльную рэкламу, у якой прапануе 10 тысяч даляраў за кожнага расейскага баевіка, піша obozrevatel.com.

Нагадаем, днепрапятроўскія ўлады прапаноўваюць Данецку 200 тысяч даляраў за кожнае вызвалены ад сепаратыстаў адміністрацыйны будынак.

Апошнія навіны