Расея перакідвае ў Крым дадатковыя войскі
- 17.04.2014, 10:58
У раёне Керчы - Феадосіі ў 19:00 серады пачалося прыбыццё расейскай ваеннай тэхнікі паромныя шляхам.
Пра гэта паведамляе журналіст Мустафа Наем са спасылкай на ўласную крыніцу, піша hromadske.tv.
Гэтую інфармацыю пацвярджае нардэп Аляксандр Брыгінец.
"Гэтую інфармацыю пацвердзілі і актывісты "Української справи" і Незалежных прафсаюзаў Украіны. Не здзіўлюся, калі ўжо праз суткі гэтая тэхніка будзе паміж Крымскай і Херсонскай абласцямі", - напісаў ён у "Твітэры".
Як вядома, у Кіеве заяўлялі, што ў Крыме ўжо знаходзяцца значна больш за 25 тысяч расейскіх вайскоўцаў - ліміт, устаноўлены двухбаковымі пагадненнямі. Акрамя таго, па дадзеных выведкі НАТА, каля ўсходняй мяжы Украіны таксама сканцэнтравана да 40 тысяч вайскоўцаў РФ, у тым ліку танкі, артылерыя і авіяцыя.
Фота: Reuters