BE RU EN

Пажар у Навінках: загінуў адзін чалавек

  • 17.04.2014, 10:13

Падчас пажару ў неэксплутаваным будынку на тэрыторыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя загінуў чалавек.

"17 красавіка ў 05.56 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Менскага гарадскога ўпраўлення МНС па тэлефоне 101 ад мінакоў паступіла паведамленне аб загаранні ў неэксплутаванаым будынку па Даўгінаўскім тракце, 152", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у чацвер у міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

"У ходзе тушэння пажару ў месцы ачага знойдзены моцна абгарэлы труп", - праінфармавалі ў МНС.

"Пасля прыбыцця да месца выкліку ў 06.09 падраздзяленняў МНС па знешніх прыкметах назіралася адкрытае гарэнне даху неэксплутаванага будынка (70х10 м) на тэрыторыі РНПЦ псіхічнага здароўя", - распавялі ў міністэрстве.

"У ходзе выведкі было ўстаноўлена, што адбылося загаранне на плошчы 50 кв.м. драўляных элементаў з выхадам на дах прыбудовы неэксплутаванага аднапавярховага будынка. Будынак не электрыфікаваны, доступ не абмежаваны. У выніку пажару пашкоджаныя драўляныя будаўнічыя канструкцыі будынка і дах на плошчы 50 кв. м. Пажар ліквідаваны ў 6.30", - паведамілі ратавальнікі.

Па іх словах, "абставіны здарэння ў сапраўдны момант устанаўліваюцца, на месцы працуе следча-аператыўная група. Прычына пажару высвятляецца".

Апошнія навіны