BE RU EN

Расейскія СМІ ўпэўненыя, што 20 красавіка Януковіч вернецца ва Украіну

  • 16.04.2014, 19:45

Зрынутага прэзідэнта Украіны збіраюцца вярнуць у Данецк.

Пра гэта паведамляе расейскае Пракрамлёўскае агенцтва «Рэгнум».

Інфармацыю аб вяртанні Віктара Януковіча выданню нібыта паведаміла «крыніца ў амбасадзе Рэспублікі Польшча ва Украіне».

«Януковіча вернуць у Данецк ў гэту нядзелю. Паводле маіх звестак, Крэмль яшчэ не вызначыўся з будучым грамадска-палітычным ладам Данбаса. Разглядаецца два варыянты: гэта можа быць як незалежная Данецкая рэспубліка, так і федэратыўная акруга ў складзе Расейскай Федэрацыі на ўзор Крыму», - заявіла крыніца.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі пастанову аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

16 красавіка ў будынак Данецкай гарадской рады ўвайшлі невядомыя ўзброеныя людзі. Пасля стала вядома, што гэта байцы харкаўскай арганізацыі «Апора».

Апошнія навіны