BE RU EN

Баевікі ўзялі 50 украінскіх вайскоўцаў у палон у Славянску

  • 16.04.2014, 17:45

У палоне ў Славянску знаходзяцца каля 50 украінскіх вайскоўцаў, якіх захапілі расейскія спецназаўцы з тэхнікай у Краматорску.

Пра гэта "Украинской правде" паведаміў адзін з выкрадзеных вайскоўцаў.

Паводле яго слоў, ад іх патрабуюць здаць зброю, аднак вайскоўцы адмаўляюцца гэта зрабіць. Да апошняга часу яны знаходзіліся ў будынку адміністрацыі Славянска. Паводле яго слоў, узброеныя людзі, папярэдзілі вайскоўцаў: "Праз месяц-два ўся Украіна будзе пад намі".

Нагадаем, сёння Міністэрства абароны Украіны заявіла, што ў Данецкай вобласці "расейскія дыверсійна-тэрарыстычныя групы і мясцовыя экстрэмісты захапілі некалькі ўзораў бронетэхнікі Узброеных Сіл Украіны". Пры гэтым у ведамстве адзначылі, што інфармацыя аб месцы знаходжання ўкраінскіх вайскоўцаў удакладняецца.

Апошнія навіны