BE RU EN

Украіна скараціла спажыванне газу амаль на 23%

  • 16.04.2014, 17:16

Украіна ў сакавіку 2014 года скараціла спажыванне прыроднага газу ў параўнанні з сакавіком 2013 года на 22,9% - да 4,962 млрд куб. м.

Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на Дзяржаўную службу статыстыкі Украіны.

Спажыванне газу ў сакавіку бягучага года ў параўнанні з лютым 2014 года скарацілася на 17,2%.

Імпарт расейскага газу ў сакавіку бягучага года склаў 1,9 мільярда куб. м, што на 15% менш сакавіка мінулага года.

Апошнія навіны