BE RU EN

У акупаваным Славянску скончыліся прадукты харчавання

  • 16.04.2014, 15:34

У акупаваным сепаратыстамі Славянску сур'ёзныя праблемы з забеспячэннем.

Як паведамляецца, у прыватнасці, з паліц крамаў знік такі тавар першай неабходнасці, як хлеб, інфармуе еizvestia.com.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі горад Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

Апошнія навіны