BE RU EN

Мінабароны: На ўсходзе Украіны ні адзін вайсковец не перайшоў на бок РФ

  • 16.04.2014, 13:41

Міністэрства абароны Украіны абвяргае інфармацыю аб пераходзе ўкраінскіх вайскоўцаў на бок Расейскай Федэрацыі.

Як заявіў ТСН в. а. начальніка ўпраўлення друку і інфармацыі Мінабароны Багдан Сенік, на ўсходзе Украіны ёсць факты блакавання ваеннай тэхнікі баевікамі. У той жа час паведамляецца, што ні адзін украінскі вайсковец не здаў сваю зброю сепаратыстам і тэрарыстам.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі горад Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

Фота: Reuters

Апошнія навіны