BE RU EN

Фотафакт: лукашэнкаўскі сцяг над захопленай адміністрацыяй у Данецку

  • 16.04.2014, 13:28

Над уваходам у будынак усталяваны чырвона-зялёны сцяг.

Пра гэта сведчыць фота агенцтва Reuters, зробленае ў Данецку ўчора. Лукашэнкаўскі сцяг замацаваны побач з расейскім трыкалорам.

Беларускі журналіст апублікаваў доказы магчымага ўдзелу грамадзян нашай краіны ў беспарадках у іншым абласным цэнтры Украіны - Харкаве. На фота, зробленых у гэтым горадзе напярэдадні штурму будынка абласной адміністрацыі, таксама відаць лукашэнкаўскі чырвона-зялёны сцяг. Ім размахвалі ўдзельнікі мітынгу сепаратыстаў.

REUTERS/Marko Djurica
REUTERS/Marko Djurica
AP Photo/Max Vetrov

Некалькі дзён таму стала вядома, што чырвона-зялёныя палотнішчы пазней усталявалі і на барыкадах, якімі сепаратысты атачылі абласную адміністрацыю ў Данецку.

Карыстальнікі сацсетак падкрэсліваюць, што гэта не сцягі БССР, а афіцыйная сімволіка, зацверджаная ў Беларусі пасля рэферэндуму 1995 года. Пра магчымы ўдзел грамадзян нашай краіны ў прарасейскіх акцыях і беспарадках на ўсходзе Украіны сайт charter97.org ужо пісаў раней.

Апошнія навіны