BE RU EN

Савет Федэрацыі адобрыў закон аб грамадзянстве для рускамоўных

  • 16.04.2014, 12:24

Закон спрашчае атрыманне грамадзянства носьбітам рускай мовы ў выпадку, калі яны самі або іх продкі жылі на тэрыторыі Расейскай імперыі ці СССР.

Сёння ён быў ухвалены Саветам Федэрацыі РФ, перадае BBC.

Спрошчаная схема прадугледжвае прыём у грамадзянства Расеі без папярэдняга атрымання дазволу на часовае пражыванне. Расейскі пашпарт будзе выдавацца пры ўмове пераезду на пастаяннае месца жыхарства ў Расею і адмове ад грамадзянства замежнай дзяржавы.

Замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства павінны будуць прайсці сумоўе ў адмысловай камісіі па прызнанні замежніка носьбітам рускай мовы. Каб быць прызнаным "носьбітам", трэба выкарыстоўваць рускую мову ў паўсядзённым жыцці.

Раней першы намеснік кіраўніка ФМС Кацярына Ягорава казала, што камісіі не будуць ацэньваць пісьменнасць чалавека.

Закон паступае на подпіс прэзідэнту Расеі.

Апошнія навіны