BE RU EN

Жыхар Дрыбінскага раёна трапіў у лякарню з-за самаробнага выбухпакета

  • 16.04.2014, 12:20

30-гадовы жыхар Дрыбінскага раёна з ірванымі ранамі левай кісці шпіталізаваны.

Паводле інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама, у руках мужчыны разарваўся выраблены ім выбуховы пакет. Няшчасны выпадак адбыўся 15 красавіка ў вёсцы Старакожаўка на прысядзібным участку дома, дзе жыве пацярпелы, паведамляе БелаПАН.

Зараз міліцыя праводзіць праверку. Ужо вядома, што пацярпелы займаўся вырабам выбуховага пакета без якіх-небудзь пэўных мэтаў.

Акрамя таго, ён не меў навыкаў і не выконваў тэхніку бяспекі. Выбух адбыўся ў момант кампаноўкі рэчываў і элементаў выбухпакета.

Апошнія навіны