BE RU EN

Яцанюк: Толькі Расея «не бачыць» расейскіх баевікоў на тэрыторыі Украіны

  • 16.04.2014, 11:48

Украінскі ўрад рыхтуе дырэктывы на перамовы ў чатырохбаковым фармаце.

Як паведамляе 5 канал, пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк. Ён разлічвае, што заўтрашняя сустрэча стане першым крокам у дээскалацыі канфліктаў ва Украіне.

«Адзіная краіна ў свеце, якая не бачыць расейскіх дыверсійных груп на тэрыторыі Украіны, - гэта Расея», - заявіў Арсеній Яцанюк.

Нагадаем, перамовы Расеі, ЗША, Еўразвяза і Украіны прызначаныя на 17 красавіка.

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=160414_yay

Апошнія навіны