BE RU EN

Школьнік сыграў гімн Украіны на дамафоне (Відэа)

  • 16.04.2014, 11:20

У інтэрнэце з'явілася відэа, як школьнік з Сум Валерый Белавус іграе на дамафоне Гімн Украіны.

Мелодыя атрымліваецца, калі ён націскае на розныя кнопкі на дзвярах у пад'езд, перадае ТСН.

"Кожны ўкраінец, які паважае сябе, павінен умець іграць Гімн на ўсім. Нават на дамафоне", - адзначыў Валерый Белавус. Перад гэтым хлопец сыграў на дамафоне яшчэ адну мелодыю - "Mad World" выканаўцы Gary Jules. Валерый нават стварыў у сацсетцы старонку для сваіх дамафонных мелодый і называе там сябе iValera.

Апошнія навіны