BE RU EN

Казакі з Партугаліі напісалі «маскоўскаму цару»

  • 16.04.2014, 9:41

Украінцы сабраліся пад сценамі амбасады Расеі ў сталіцы Партугаліі.

Яны перадалі ліст "маскоўскаму цара Пуціну". Актывісты асуджаюць тэрарыстычныя дзеянні расейскіх акупантаў на тэрыторыі Украіны.

Ліст, напісаны на рускай мове, прыводзіцца на афіцыйным сайце ўкраінскай абшчыны ў Партугаліі.

Украінцы заклікалі Уладзіміра Пуціна не здзекавацца з рускіх.

"Цалкам магчыма, што менавіта дзякуючы вашай палітыцы расейскія суайчыннікі ў Партугаліі, ды і ў іншых краінах, імкнуцца сябе называць славянамі, савецкімі, з Усходу, але не рускімі, як быццам саромеючыся чагосьці, ці ж баючыся?" - гаворыцца ў лісце.

Аўтары ліста нагадалі прэзідэнту Расеі, што павагу ў свеце можна заваяваць толькі добрымі справамі, а не тэрорам.

Апошнія навіны