BE RU EN

Шахцёры разагналі сепаратыстаў у Севераданецку і Лісічанску

  • 16.04.2014, 8:05

Уезды ў гарады кантралююцца на выпадак візіту «гастралёраў» з Расеі.

Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Па нашых, суполкі «Інфармацыйны Супраціў», дадзеных, у гарадах Севераданецк і Лісічанск праваахоўнікі і шахцёры ў цесным узаемадзеянні вельмі хутка згарнулі ўсе праявы сепаратызму сярод мясцовых аматараў Пуціна. Арганізаванае сумеснае патруляванне гарадоў. Кантралююцца ўезды на выпадак візіту «гастралёраў». Гэта - яскравы прыклад: там, дзе няма «зялёных чалавечкаў» з Расеі, у экстрэмістаў няма ніякіх шанцаў разгайдаць сітуацыю. Жменька гарадскіх дурняў не можа дыктаваць сваю волю суполцы», - паведаміў ён.

Эксперт падкрэслівае, што перавага арганізатараў тэрарыстычных акцый на ўсходзе Украіны - ва ўдзеле падрыхтаваных прафесіяналаў з расейскага спецназа.

«Без дапамогі Крамля ўсе гэтыя патугі кінуць рэгіён у полымя грамадзянскай вайны вырачаныя на правал», - адзначае Дзмітрый Тымчук.

Раней эксперт адзначыў, што баявы дух сепаратыстаў моцна ўпаў пасля паспяховага правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ў Краматорску.

Апошнія навіны