BE RU EN

МЗС Францыі: Расея - крыніца гвалту ва Украіне

  • 15.04.2014, 21:53

Галоўнай мэтай Масквы з'яўляецца недапушчэнне выбараў, запланаваных на 25 траўня.

Пра гэта ў аўторак падчас парламэнцкіх слуханняў у Нацыянальнай асамблеі заявіў міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіюс, паведамляе Укрінформ.

"Спадары дэпутаты, сёння сітуацыя ва Украіне смяротна небяспечная, гвалт далей развіваецца ў яе ўсходняй частцы. Яго крыніцай з'яўляецца Расея. Яе мэта - недапушчэнне выбараў 25 траўня", - сказаў ён, выступаючы з парламэнцкай трыбуны. Са слоў міністра, пазіцыя Францыі сёння грунтуецца на двух складніках - цвёрдасці і адказнасці." Цвёрдасць - гэта зазвычай санкцыі, якія будуць ужытыя супольна з нашымі еўрапейскімі партнёрамі. Адказнасць - гэта дыялог дзеля ўнікнення вайны", - падкрэсліў ён.

Фабіюс запэўніў, што Францыя і ЕЗ не будуць ваяваць з расейцамі, разам з тым, у чацвер, 17 красавіка, павінны адбыцца перамовы ў Жэневе пры ўдзеле прадстаўнікоў ЕЗ, ЗША, Украіны і Расеі. "Калі яны не дадуць канкрэтных вынікаў, мы пяройдзем да санкцый, эканамічных санкцый трэцяга ўзроўню", - падкрэсліў міністр.

Апошнія навіны