BE RU EN

На Харкаўшчыну затрымалі аўтобус з расейскімі малойчыкамі

  • 15.04.2014, 20:03

Самаабарона Харкава ў сацсетках паведамляе, што ў сяле Вясёлае ўкраінскія вайскоўцы затрымалі расейскіх баевікоў.

У Харкаўскім раёне затрымалі два мікрааўтобусы з расейскімі малойчыкамі ў кірунку Ліпцы, піша atn.ua.

Нагадаем, 12 красавіка расейскія дыверсанты захапілі райаддзел міліцыі ў Славянску. 13 красавіка МУС праводзіла ў горадзе антытэрарыстычную аперацыю, у выніку якой 9 чалавек былі параненыя, а адзін украінскі афіцэр забіты акупантамі.

Пасля гэтага Рада нацыянальнай бяспекі і абароны прыняла пастанову пачаць шырокамаштабную антытэрарыстычную аперацыю з прыцягненнем Узброеных Сіл Украіны.

На гэты момант сепаратысты і расейскія дыверсанты кантралююць адміністрацыйныя будынкі ў некалькіх гарадах на ўсходзе Украіны - ад Славянска да Марыупаля.

Апошнія навіны