BE RU EN

На Данбасе дзейнічае расейскі полк ПДВ «Кубянка 1»

  • 15.04.2014, 19:16

Украінскія ўлады ідэнтыфікавалі тых людзей, якія цяпер знаходзяцца на ўсходзе краіны.

Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Украіны Віталь Ярэма. Ён паведаміў, што ўлады ідэнтыфікавалі тых людзей, якія цяпер знаходзяцца ў Славянску і ў Краматорску.

«Гэта прадстаўнікі падраздзялення гвардзейскага палка паветрана-дэсантных войскаў «Кубянка 1», які раскватараваны ў Маскве. Вось цяпер гэта падраздзяленне знаходзіцца на тэрыторыі Украіны. Таму ўсе словы Пуціна, Лаўрова пра тое, што тут адсутнічаюць расейскія войскі - гэта ўсё хлусня. Падраздзяленне паветрана-дэсантных войскаў Расеі знаходзіцца сёння на тэрыторыі Украіны», - заявіў Віталь Ярэма.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама упраў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У Данецкай вобласці сёння пачалася антытэрарыстычная аперацыя. Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў прэзідэнта Аляксандр Турчынаў. Самая гарачая кропка знаходзіцца дагэтуль у Славянску.

Апошнія навіны