BE RU EN

Белстат: Беларусь у лідэрах у росце коштаў

  • 15.04.2014, 18:24

Інфляцыя ў Беларусі апярэджвае рост коштаў у іншых краінах Мытнага саюза.

Пра гэта сведчаць звесткі Белстата.

Інфляцыя ў Беларусі расце значна большымі тэмпамі, чым у Расеі і Казахстане. З пачатку года ў Беларусі інфляцыя вырасла на 5%. У першым квартале індэкс коштаў вырас у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года на 15%, піша «Ежедневник».

У той час як у Расеі ўзровень да леташняга перыяду склаў 6,4%, Казахстане - 5,4%, Украіне - 1,7%.

Праўда, у сакавіку паводле інфляцыі Украіна апярэдзіла нават Беларусь - плюс 2,2% супраць 1,3%.

Дынаміка індэксаў спажывецкіх коштаў тавараў і платных паслуг насельніцтву (у % да снежня 2012 г.):

Апошнія навіны