BE RU EN

Сепаратысты занялі адміністрацыю Шахцёрска

  • 15.04.2014, 16:26

На будынку ўсталяваныя сцягі «Данецкай рэспублікі» і Расеі.

Прадстаўнікі сепаратыстаў выступілі перад прысутнымі жыхарамі, пасля чаго падняліся на дах. Яны знялі сцяг Украіны і вывесілі чорна-сіне-чырвоны сцяг «Данецкай рэспублікі». Расейскі трыкалор вывешаны каля ўваходу ў адміністрацыю. Пра гэта паведамляе мясцовы сайт 06255.

Пасля гэтага прысутныя на цэнтральнай плошчы сепаратысты запатрабавалі ад мэра шахцёрскага выдзеліць у абласной адміністрацыі памяшканне для сваіх правадыроў.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

Апошнія навіны