BE RU EN

Фанату менскага «Дынама» далі трое сутак за крычалку «Слава Украіне»

  • 15.04.2014, 15:53

На матчы «Шахцёр» - «Дынама» Менск, які праходзіў у Салігорску 11 красавіка, адбыўся інцыдэнт паміж фанатамі і супрацоўнікамі АМАПа.

У сярэдзіне першага тайма на сектары менскага «Дынама» пачалася пераклічка «Слава Украіне! - Героям Слава!», на якую тут жа адрэагавалі прадстаўнікі АМАПа, сцягнуўшы дадатковыя сілы да сектара і выказаўшы сваё негатыўнае стаўленне да дадзенага зараду. На гэтым інцыдэнт здаўся вычарпаным, але як стала вядома сёння Belultras.by, толькі здалося.

Пасля гульні супрацоўнікі АМАПа забралі аднаго з тых фанатаў, які пачаў пераклічку, за яго тут жа ўступіліся некалькі фанатаў менскага «Дынама». Як вынік, трох удзельнікаў дадзенага інцыдэнту забралі ў аддзяленне міліцыі, склаўшы пры гэтым на кожнага па два пратакола: «хуліганка» і супраціў пры затрыманні. Чалавеку, які зараджаў пераклічку «Слава Украіне! - Героям Слава!» далі 3 сутак і 3,5 мільёна штрафу. Астатнім удзельнікам інцыдэнту пагражаюць штрафы не менш 3 мільёнаў.

Апошнія навіны