BE RU EN

У Беларусь едзе місія МВФ

  • 15.04.2014, 15:21

Місія Міжнароднага валютнага фонду з 17 па 28 красавіка наведае Менск для правядзення штогадовых кансультацый па эканамічнай сітуацыі ў Беларусі.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі.

Супрацоўнікі місіі падрыхтуюць справаздачу, якая падлягае абмеркаванню на Савеце выканаўчых дырэктараў фонду.

"Як і раней у выпадку падобных місій, гэты візіт дасць магчымасць абмеркаваць макраэканамічную палітыку і перспектывы развіцця эканомікі Беларусі з уладамі", - адзначылі спецыялісты прадстаўніцтва МВФ.

Апошнія навіны