BE RU EN

Расейскі банк фінансуе сепаратыстаў на ўсходзе Украіны

  • 15.04.2014, 15:08

СБУ адкрыла крымінальную вытворчасць у сувязі з фінансаваннем расейскім банкам тэрарыстаў на ўсходзе Украіны.

Служба бяспекі Украіны ўстанавіла, што актывы аднаго з расейскіх банкаў выкарыстоўваліся для фінансавання тэрарыстычных груп на ўсходзе Украіны, адкрытая крымінальная вытворчасць у дачыненні да службовых асоб гэтага фінустановы.

"Распачатая крымінальная вытворчасць у дачыненні да службовых асобаў аднаго з расейскіх банкаў, якія арганізавалі і ажыццяўляюць забеспячэнне сродкамі тэрарыстаў, якія пад лозунгамі прарасейскага сепаратызму дзейнічаюць ва ўсходніх абласцях Украіны", - паведамляе прэс-цэнтр СБУ.

Нагадаем, 12 красавіка расейскія дыверсанты захапілі райаддзел міліцыі ў Славянску. 13 красавіка МУС праводзіла ў горадзе антытэрарыстычную аперацыю, у выніку якой 9 чалавек былі параненыя, а адзін украінскі афіцэр забіты акупантамі.

Пасля гэтага Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне пачаць шырокамаштабную антытэрарыстычную аперацыю з прыцягненнем Узброеных Сіл Украіны.

На дадзены момант сепаратысты і расейскія дыверсанты кантралююць адміністрацыйныя будынкі ў некалькіх гарадах на ўсходзе Украіны - ад Славянска да Марыупаля.

Апошнія навіны