BE RU EN

Клаўс Зіберт пакінуў зборную Беларусі

  • 15.04.2014, 15:06

Старэйшы трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Клаўс Зіберт пакінуў нацыянальную каманду.

У нямецкага спецыяліста скончыўся кантракт. Клаўс Зіберт не захацеў падаўжаць кантракт. Ён мае намер цяпер заняцца сваім здароўем, як вядома, трэнер змагаецца з анкалагічным захворваннем, піша «Інтэрфакс».

У беларускай зборнай Клаўс Зіберт з'явіўся ў 2008 годзе. Тады немца запрасілі як спецыяліста па стральбе. Найбольшага поспеху Зіберт дамогся ў стралковай падрыхтоўцы жаночай беларускай каманды. У красавіку 2012 года Зіберта за значны асабісты ўклад у развіццё біятлона ў краіне і падрыхтоўку спартсменаў міжнароднага класа ўзнагародзілі ганаровай граматай Савета міністраў Беларусі.

Трэнерскую кар'еру Клаўс Зіберт пачаў яшчэ ў 1984 годзе, у юніёрскай зборнай ГДР. Уваходзіў у штабы нацыянальных каманд Германіі і Аўстрыі. З 2006 па 2008 гады быў галоўным трэнерам зборнай Кітая.

Фота: sports.ru

Апошнія навіны