BE RU EN

У Менску затрымалі футбалістку з Камеруна і паэтку з Гвінеі

  • 15.04.2014, 13:26

Жыхаркі афрыканскіх краін былі затрыманыя памежнікамі.

У ходзе мерапрыемстваў міграцыйнага кантролю аператыўныя супрацоўнікі атрада памежнага кантролю «Менск» 14 красавіка па аднаму з менскіх адрасоў за парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі Беларусі затрымалі грамадзянак Гвінеі 1979 года нараджэння і Камеруна 1996 года нараджэння. У абедзвюх жыхарак Афрыкі былі пратэрмінаваныя рэгістрацыя і візы.

Адна з гасцей патлумачыла, што на прафесійным узроўні гуляе ў футбол, іншая зарабляе сабе на жыццё паэзіяй, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Для далейшага разгляду затрыманыя перададзеныя ў АГіМ Цэнтральнага раёна Менска, разглядаецца пытанне аб прысваенні ім статусу парушальнікаў правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.

Апошнія навіны