BE RU EN

Акупанты абсталёўваюць агнявыя кропкі ў гарсавеце Славянска

  • 15.04.2014, 13:15

У цэнтры Славянска актывізаваліся расейскія баевікі.

Яны праводзяць дагляд аўтамабіляў і абсталёўваюць агнявыя кропкі на даху гарсавета. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў журналіст канала ТВi Арцём Шаўчэнка.

«Па вуліцы Шаўчэнкі, якая прымыкае каля цэнтральнай плошчы Славянска, прайшоўся патруль «зялёных чалавечкаў» - даглядаюць машыны выбарачна. У самім будынку гарсавета напаўняюць пяском мяшкі і абсталёўваюць імі агнявыя кропкі, у тым ліку на даху», - адзначае журналіст.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

Апошнія навіны