BE RU EN

МЗС Беларусі хоча падзарабіць на санкцыях супраць Расеі

  • 15.04.2014, 13:13

Санкцыі супраць РФ могуць адкрыць для Беларусі новыя нішы на расейскім рынку, лічаць у МЗС.

«Што тычыцца санкцый супраць Расеі, то гэта не мы іх ўводзілі, а еўрапейскія і амерыканскія кампаніі-партнёры. І я думаю, што гэта можа стварыць для Беларусі новыя дадатковыя нішы для прасоўвання нашай прадукцыі ў Расеі, якая з'яўляецца галоўным гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі», - сказаў журналістам у аўторак у Менску міністр замежных спраў Уладзімір Макей, піша «Інтэрфакс».

Нагадаем, раней беларускі кіраўнік Лукашэнка выказаў надзею, што Расея ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі будзе больш купляць беларускіх тавараў.

Апошнія навіны