BE RU EN

Юра Енакіеўскі трапіў пад санкцыі ЕЗ

  • 15.04.2014, 12:57

Еўрапейскі Звяз пашырыў спіс грамадзян Украіны, на якіх накладзеныя санкцыі.

Як паведамляе брусэльскае выданне EUobserver, ЕЗ замарозіў актывы яшчэ чатырох прыхільнікаў Віктара Януковіча, якія падазраюцца ў крадзяжы дзяржаўных сродкаў.

Санкцыям падвергліся былы першы віцэ-прэм'ер Украіны Сяргей Арбузаў, народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Юрый Іванюшчанка, былы міністр даходаў Аляксандр Кліменка і былы міністр энергетыкі Эдуард Ставіцкі.

У выніку спіс санкцыянаваных грамадзян Украіны павялічыўся з 18 чалавек да 22.

Адзначым, што найбольшую ўвагу прыцягнула ўключэнне ў спіс блізкага сябра былога прэзідэнта - Юрыя Іванюшчанкі, вядомага пад імем Юра Енакіеўскі. Януковіч у свой час фактычна прызначыў яго «куратарам» паўднёва-усходняй часткі Украіны і падаў поўны кантроль над усімі сілавымі структурамі: міліцыяй, СБУ, падатковай, пракуратурай.

Апошнія навіны