BE RU EN

Макея ніхто не просіць быць пасярэднікам

  • 15.04.2014, 12:13

Беларусь не навязваецца ў якасці пасярэдніка ў расейскага-украінскім канфлікце, але не супраць ім стаць.

Пра гэта сёння заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей пасля падпісання пагаднення аб узаемадзеянні МЗС і БелГПП на 2014-2016 гады, перадае БелТА.

"Мы ніколі нікому не навязваліся. Беларускаму боку прапаноўвалі паслугі рознага роду жадаючыя выступіць у якасці пасрэднікаў, але мы не маем патрэбы як унутры краіны ў іх, так і мы сябе актыўна не прапануем для ўрэгулявання сітуацыі ў тых ці іншых рэгіёнах", - заўважыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Разам з тым Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь з улікам таго, што ў Менску з'явіцца штаб-кватэра СНД, гатовая прадаставіць сваю пляцоўку для абмеркавання праблемных пытанняў, якія сёння існуюць у бліжэйшым рэгіёне.

Апошнія навіны