BE RU EN

Жыхар Славянска: Захопнікі абяцалі расстраляць мяне

  • 15.04.2014, 12:07

Жыхар Славянска распавёў пра пагрозы з боку сепаратыстаў пад гараддзелам міліцыі пасля таго, як ён заявіў, што выступае за адзіную Украіну.

Пра гэта паведамляе мясцовы тэлеканал С-плюс.

"Яны адразу пачалі пагражаць. Сказалі, што ўсіх, хто будзе за адзіную Украіну, яны будуць расстрэльваць. У іх куча зброі, якую яны захапілі і яны мне пагражалі зброяй. Калі я яшчэ раз прыйду, то яны мяне расстраляюць", - адзначыў ён.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=150414_sla

Апошнія навіны