BE RU EN

Нямецкая RWE пачала рэверс газу ва Украіну

  • 15.04.2014, 11:54

Пачаліся рэверсныя пастаўкі газу нямецкай RWE ва Украіну.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні нямецкай газавай кампаніі.

Пастаўкі праходзяць праз Польшчу. Яны будуць ажыццяўляцца на аснове пяцігадовай рамачнай дамовы, якая была падпісаная ў траўні 2012 года паміж "Нафтагазам" і RWE Supply & Trading, перадае ІТАР-ТАСС.

Паводле дамовы, аб'ём паставак можа скласці да 10 млрд кубаметраў у год.

Нагадаем, 14 красавіка аператары злучальных газатранспартных сістэм Украіны (ПАА "Укртрансгаз") і Польшчы (Gaz-System SA) падпісалі дадатак да аператарскага пагаднення, якое ўдакладняе парадак перадачы вытворча-тэхнічнай інфармацыі паміж кампаніямі.

Апошнія навіны