BE RU EN

Сепаратысты сышлі з будынка гараддзела міліцыі ў Краматорску

  • 15.04.2014, 11:13

Група невядомых асобаў пакінула будынак Краматорскага гараддзела міліцыі, які раней быў імі захоплены.

Пра гэта «ОстроВу» паведаміў начальнік прэс-службы Галоўнага ўпраўлення МУС Украіны ў Данецкай вобласці Ігар Дзёмін.

«Па Краматорску - яны самі пакінулі будынак», - сказаў Дзёмін.

Ён таксама не пацвердзіў, што ўначы былі новыя захопы гараддзелаў па Данецкай вобласці і асобных райаддзелаў па Данецку: «Можа і прыходзілі, але захопаў не было».

Паводле афіцыйнай інфармацыі, на дадзены момант застаюцца захопленымі будынкі райаддзелу міліцыі ў Славянску і гарупраўлення ў Горлаўцы.

Апошнія навіны