BE RU EN

Віталь Клічко: Размова з тэрарыстамі павінна быць кароткай

  • 15.04.2014, 10:59

Лідар партыі «Удар» Віталь Клічко заклікаў выкарыстоўваць усе магчымасці для супрацьстаяння тэрарыстам на Данбасе.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, Віталь Клічко лічыць, што з наймітамі і тэрарыстамі размова павінна быць па-вайсковаму кароткай.

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=150414_kli

Нагадаем, 12 красавіка расейскія дыверсанты захапілі райаддзел міліцыі ў Славянску. 13 красавіка МУС праводзіла ў горадзе антытэрарыстычную аперацыю, у выніку якой 9 чалавек былі параненыя, а адзін украінскі афіцэр забіты акупантамі.

Пасля гэтага Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне пачаць шырокамаштабную антытэрарыстычную аперацыю з прыцягненнем Узброеных Сіл Украіны.

На дадзены момант сепаратысты і расейскія дыверсанты кантралююць адміністрацыйныя будынкі ў некалькіх гарадах на ўсходзе Украіны - ад Славянска да Марыупаля.

Апошнія навіны