BE RU EN

Жыхары Харкаўскай вобласці ўзводзяць блок-пасты для абароны ад акупантаў

  • 15.04.2014, 10:11

Умацаваныя пасты з'явіліся на дарогах, якія вядуць у Данецк.

Адпаведны здымак апублікавала ў сваім акаўнце карыстальнік «Фэйсбука» Іванка Бяляева.

Блок-пост, у прыватнасці, выстаўлены ў горадзе Барвянкова на Харкаўшчыне. Яго ахоўвае мясцовая міліцыя разам з узброенымі добраахвотнікамі.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

Фото: ЕРА

Апошнія навіны