BE RU EN

Узброеныя баевікі захапілі аддзяленні міліцыі ў Данецку

  • 15.04.2014, 9:39

Сёння ноччу быў захоплены Пятроўскі РАУС Данецка.

Пра гэта 62.ua паведамілі відавочцы.

Падчас захопу будынка міліцыя асаблівага супраціву не аказвала. Таксама стала вядома пра захоп Мар'інскага РАУС і раённай пракуратуры. Пра гэта паведаміў адзін з супрацоўнікаў пракуратуры.

Афіцыйнага пацверджання або абвяржэння гэтай інфармацыі пакуль няма.

14 красавіка ўвечары, па словах жыхара Курахова Данецкай вобласці, у горадзе быў захоплены будынак гарсавету.

Нагадаем, 12 красавіка расейскія дыверсанты захапілі райаддзел міліцыі ў Славянску. 13 красавіка МУС праводзіла ў горадзе антытэрарыстычную аперацыю, у выніку якой 9 чалавек былі параненыя, а адзін украінскі афіцэр забіты акупантамі.

Пасля гэтага Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне пачаць шырокамаштабную антытэрарыстычную аперацыю з прыцягненнем Узброеных Сіл Украіны.

На дадзены момант сепаратысты і расейскія дыверсанты кантралююць адміністрацыйныя будынкі ў некалькіх гарадах на ўсходзе Украіны - ад Славянска да Марыупаля.

Апошнія навіны